Змагары

Пазьняк разграміў «групнікаў» з офісу Франака і Катлетосіны

Читать в шапочке из фольги

Зьяўленьне абсурдаў у групе рэзідэнтуры (шпіён Губазіка пад патранатам Франака, афёра з Зарэцкай, выкідваньне Талерчыка, Дамова аб халяўных сакрэтах і інш.) — ўсё гэта раптам пачало суправаджацца новай успышкай хлусьні пра нібыта выбраньне Ціханоўскай на выбарах 2020 года (хаця фальсіфікацыя пра нібыта выбраньне гэтай асобы ўжо невядомая толькі ляніваму). І так яны ўпарта хлусяць, у вочы глядзяць і не міргаюць. Так заілжывіліся, што нават новае імя прыдумалі аферыстцы і сталі называць яе «прэзыдэнтам-электам» (Франак прыдумаў).
(Між іншым, чальцы Рады БНР, даведаўшыся, высьмеялі чарговае словаблудзтва групнікаў, памятаючы якія функцыі выконвае Рада БНР у выгнаньні. Але слоўная дзейнасьць групы няспынная).
У гэтым тэксьце, аднак (што будзе ніжэй), мы ня станем гаварыць пра новыя назовы шарлатанаў, але скажам пра іхныя «сакрэты», бо гэта важна людзям ведаць, каб разумець якога роду публіка маячыць перад вачыма.

Нядаўна спадар Зьміцер Шчыгельскі, крытычны прыхільнік «Офісу Ціханоўскай» распавёў і цытаваў ў Сеціве дзівосны дакумант, які яму прапанавалі падпісаць дзеля супрацоўніцтва з «офісам» ў якасьці «валанцёра». Гэты звышсакрэтны дакумант, напісаны на рафінаванай акупанцкай мове, ужо стаў «достояніем гласності».
Існуе нямала дурацкіх дакумантаў і нават законаў, але такое тварэньне ня кожнаму ўдаецца чытаць.
Гэта «Дамова аб сакрэтнасьці» для тых (так званых «валанцёраў»), якія пагодзяцца супрацоўнічаць з групай. Аказваецца, што група рэзідэнтуры (пры спрыяньні летувісцкіх уладаў) ужо даўно афіцыйна зарэгістраваная ў Вільні як «грамадзкая ўстанова» пад «шырмай» (назвай) «Офіс Сьвятланы Ціханоўскай», рэальным і афіцыйным кіраўніком якога зьяўляецца Аляксандар Дабравольскі (і што б вы думалі). Далей пазначаны код юрыдычнай асобы, адрас і т. п.
У працяг сказана, што «Офіс» і «валанцёр» заключаюць пагадненьне аб наступным (цытата): «Стратэгічнай, таемнай і канфідэнцыйнай інфармацыяй лічыцца само пагадненьне, якое прадугледжвае сакрэтнай усю любую інфармацыю, якая адносіцца да «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай», да дзейнасьці «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай», а таксама да ўсіх і да любых іншых фізічных ці юрыдычных асобаў, зьвязаных з «Офісам Сьвятланы Ціханлоўскай» ці зь яго дзейнасьцю».
Словам, сакрэтнае тут усё. (Цытата): «Усе і любыя дадзеныя аб пэрсанале, аб валанцёрскай дзейнасьці і працоўнай дысцыпліне «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай», уключаючы (але не абмяжоўваючыся) арганізацыйную структуру, палітыку, фармаваньне пэрсаналу, імёны, прозьвішчы…» і г. д. Сакрэтныя тут «структура і памер аплаты і іншых, зьвязаных з працаўладкаваньнем льготаў, сістэмы матывацыі валанцёраў, супрацоўнікаў, што падлягаюць аплаце, заахвочваньню …» і г. д., «усе іншыя дадзеныя аб дзейнасьці «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай».., інфармацыя аб дзелавых сустрэчах і сходах.., размовы, бяседы з трэцімі асобамі.., усе і любыя дадзеныя аб праверках, расьсьледваньнях дзейнасьці «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай», праведзеных у мінулым і праводзімых цяпер.., усе і любыя фатаграфіі, відэа ці аўдыя-запісы, зробленыя ў «Офісе Сьвятланы Ціханоўскай» ці ў любым іншым месцы…» і г. д.
Пры гэтым валанцёр «абавязаны хаваць усю такую інфармацыю ў строгім сакрэце на працягу 10-ці гадоў пасьля сканчэньня «Дамовы».

Валанцёр таксама (цытата) «абавязаны строга захоўваць у таямніцы канфідэнцыйную інфармацыю, якая не была яму даверана, але ён даведаўся пра яе, знаходзячыся на тэрыторыі «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай».
І нарэшце: «Згодна з гэтай Дамовай, захоўваць трэба як канфідэнцыйную інфармацыю, атрыманую да заключэньня гэтай Дамовы, так і інфармацыю, атрыманую пасьля заключэньня Дамовы».
Пры гэтым, незалежна ад таго, ці інфармацыя была валанцёру паведамленая, ці не паведамленая (але ён ведаў), гэты небарака павінен бы быў яе строга захоўваць у час дзейнасьці Дамовы і пасьля спыненьня яе дзейнасьці яшчэ на працягу 10-ці гадоў.
А калі валанцёр даведаецца, што нейкая інфармацыя стала вядома трэцяй асобе, тады ён тут жа, не марудзячы (немедленно), павінен паведаміць пра тое ў пісьмовай форме ў «Офіс Сьвятланы Ціханоўскай».
Для выкарыстаньня інфармацыі валанцёр павінен таксама атрымаць пісьмовы дазвол ад «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай».
І нарэшце: «На працягу 10-ці гадоў пасьля заканчэньня Дамовы, валанцёр ня можа рабіць публічных заяваў аб «Офісе Сьвятланы Ціханоўскай» без папярэдняй пісьмовай згоды «Офіса Сьвятланы Ціханоўскай».
Але й гэта яшчэ ня ўсе перлы. Гвозд трактату сфармуляваны ў адказнасьці і ў штрафным пакараньні валанцёра за парушэньне сакрэтнасьці. Як тое пакараньне будзе ажыцьцяўляцца, — невядома, але гучыць яно так (цытата): «Валанцёр павінен пакрыць усе панесеныя «Офісам Сьвятланы Ціханоўскай» страты за кожнае парушэньне пагадненьня. Па дамове бакоў, мінімальная сума страт, якая не патрабуе доказу, складае 30 тысячаў эўра. Гэтыя страты павінны быць пакрыты валанцёрам на працягу 30-ці дзён з моманту атрыманьня патрабаваньня «Офісу Сьвятланы Ціханоўскай». (А сумы якія «мінімальныя», сумы якія!)
Увогуле, гэты ўнікальны дакумант эпохі палітычнай прастытуцыі варта пачытаць цалкам (ніжэй мы яго зьмяшчаем).
Па стылю, зьместу і сэнсу тут праява тыповага таталітарнага думаньня. Гэты дакумант нібы напісаны ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы ці мо ў якой масонскай ложы 19-га стагоддзя.
Але ўсё тлумачыцца вельмі проста. Гэта стыль і ўзровень думаньня савецка-расейскага гэб’я. Яны інакш не ўяўляюць і не разумеюць адносінаў у халяўнай грамадзкай арганізацыі. І таму апісалі ўсё па законах існаваньня праверанай рэзідэнтуры.
І цяпер — увага! Прашу на секунду ўявіць, што такая пачка імітатараў і агентурных «дзеячоў» нейкім чынам падмінае пад сябе Полк Каліноўскага, наладжвае раструб сваёй прапаганды, і на плячах масы «невероятных» даплывае да ўлады ў Беларусі.
Вось тады беларусы па-сапраўднаму пакаштавалі б і расейскай улады, і расейскай дэмакратыі — тады й парсюк бацькам здаўся б.

15 лістапад 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Telegram

Telegram

Кнопка «Наверх»