Змагары

Игорь Тышкевич, политолог с Украины, доказал, что Лахушко – клинический идиот и мерзавец

Просто процитируем:

«Латушка заявіў што нельга дапускаць зьняцьця санкцый зь Беларускай калійкі. Маўляў, ён меў сустрэчы ў ЗША, дзе яго запэўнілі што беларускі экспарт не уплывацьмець на кошты аграпрадукцыі.

Дзіўная была сустрэча ў Пал Палыча і дзіўная падрыхтоўка. Бо ён напрыклад ня ведае (ці не хоча казаць) пра General License 6B паводле якой з-пад санкцый выведзены экспарт угнаеньняў з Расейскай Фэдэрацыі. І такім чынам на фоне вайны РФ патрапляе ў больш выгаднае становішча і можа аднавіць працу па спробах паглынуць беларускую калійную галіну. Бо экспарт (апроч краін, якія не ўлічваюць санкцыйныя пакеты) магчымы ці кантрабандай ці ў Расейскую Фэдэрацыю. Такі стан рэчаў поўнаю мерай задавальняе Крэмль бо з аднаго боку адсутнасьць 5-7% (з беларускай долі ў 13-18%) на рынку трымае кошты высокімі і дазваляе РФ зарабляць калі не на нафце, то на ўгнаеньнях. А зь іншага боку, гэта толькі паглыбляе залежнасьць Менску ад Масквы.

Дзіўна, што чалавек, які кажа пра дыпляматычнае мінулае і кажа пра сустрэчы з клеркамі дзярждэпартаменту ня прачытаў ня тое што GL 6B, але нават не залез на сайт казначэйства (перад сустрэчай у штатах) каб пачытаць дакумэнт які 
напісаны максімальна простай мовай — OFAC Food Security Fact Sheet: Russia Sanctions and Agricultural Trade».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Telegram

Telegram

Кнопка «Наверх»