Нацист Алесь Чайчыч, ошивавшийся в кружке самозванцев под названием «Рада БНР» (признана экстремистским формированием), громко хлопнул дверью и покинул это сборище престарелых фашистских недобитков.
На прощание Чайчыц по старой доброй змагарской традиции вылил ушат говна на лидарку — выжившую из ума старую калошу, ЦРУшную подстилку Ивонку Сурвиллу, уцепившуюся за кресло посиневшими костлявыми клешнями.
Алесь написал:
Ну што ж, вось і РадаБНРгейт
Пасьля дзесяці з паловай гадоў фактычна штодзённай працы, ад цяперашняга часу я больш не ў Радзе БНР.
На фота апошняе, што атрымалася зрабіць з калегамі па Камісіі па ўзнагароджаньнях пры вырашальнай дапамозе беларускай грамадзкасьці: падобна, што ўпершыню ў гісторыі вырабленыя кавалерскія крыжы Ордэну Пагоні, заснаванай яшчэ ў 1949 г. найвышэйшай узнагароды Рады БНР у выгнаньні. Шкада, што цяпер усёй справе з узнагародамі БНР, магчыма, канец (хоць, канечне ж, спадзяюся, што не).
Рада БНР была якасным заняткам, пакуль я пражываў у РФ, дзе беларуская дыяспарная дзейнасьць у сярэдзіне 2010-х гадоў фактычна ператварылася ў нуль. Ці вы, дарэчы, ведалі, што большасьць публічных заяваў Рады БНР і зваротаў Івонкі Сурвілы за апошнія дзесяць гадоў былі напісаныя ў Маскве? Што ў Маскве былі створаныя і да 2022 году вяліся ўсе сацыяльныя сеткі і сайт Рады? Вось няхай будзе камусь кансьпіралёгія
Пасьля эміграцыі і знаёмства з тым, як працуюць паўнавартасныя беларускія і ня толькі беларускія грамадзкія арганізацыі, зрабілася, канечне, вельмі горка ад уласьцівых Радзе БНР часоў Івонкі Сурвілы ўнутранага арганізацыйнага ўбоства, прававога нігілізму, абыякавасьці да ўласнага статуту, аўтарытарызму і сутнаснай мёртвасьці, пра што я цяпер магу казаць шчыра.
Ад цяперашняга часу я не зьвязаны ніякімі статутнымі абавязкамі канфідэнцыйнасьці, таму калі вам раптам нешта цікава пра Раду БНР, можаце задаваць любыя пытаньні тут ці ў прыватных паведамленьнях.
Адзінае, пра што дакладна не змагу распавесьці, гэта пра імёны цяперашніх радных, бо Рада – «экстрэмісцкае фармаваньне» (да якога я больш не належу. «Ведь я серьезно с бандитизмом завязал» ).
А што да ўсяго астатняга – незалежна ад людзей, у чыіх яна руках, Рада БНР была і ёсьць важная агульнанацыянальная нематар’яльная гістарычная каштоўнасьць, а ня тайная сэкта, не спэцслужба і не прыватная лаўка Івонкі Сурвілы і яе сябровак. Таму Рада ня мае права на непразрыстасьць – дый ня мае ў ёй аб’ектыўнай патрэбы, паверце як інсайдару.
Можа, нават кніжку пра Раду БНР напісаць? Каб мяне ўзьненавідзелі так жа, як яны ненавідзяць Натальлю Гардзіенку і выгнанага з Рады Лявона Юрэвіча за выдатны трохтомнік пра пасьляваенную Раду.
Ніжэй разьвітальны ліст, які я зараз даслаў І. Сурвіле і астатнім радным. Шкада і балюча, што ўсё так атрымалася. Учора ня спаў на пяці гадзін раніцы. Усё-ткі быў нямалы этап жыцьця.
***
Дарагія радныя,
Дазволю сабе адказаць гэтым развітальным лістом на ліст Івонкі Сурвілы.
Свае прэтэнзіі я агучваў шматкроць, і вы ўсе іх бачылі. Яны заўсёды былі вытрыманыя з парлямэнцкіх рамках, былі перадусім запрашэньнем да размовы і ў іх не было нічога абражальнага.
Статус Старшыні Рады БНР як статус публічна абранай асобы ў дэмакратычнай дзяржаве разумее пад сабой магчымасьць крытыкі й дэбатаў. Няздольнасьць успрымаць і адэкватна рэагаваць на крытыку, на мой асабісты погляд (на які я маю права без таго, каб рабіцца аб’ектам рэпрэсій), сьведчыць пра неадпаведнасьць чалавека — у дадзеным выпадку Івонкі Сурвілы — высокай пасадзе Старшыні Рады БНР.
Івонка Сурвіла альбо аўтар падпісанага ёй ліста ў чарговы раз дазваляе сабе маніпуляваньне і вырываньне з кантэксту, кажучы, што я нібыта «пры гэтым спасылаўся на (…) узрост». У сучасным сьвеце ўзрост, пол, сэксуальная арыентацыя, колер скуры, паходжаньне ці іншыя падобныя фактары ня могуць служыць крытэрам ацэнкі чалавека і вызначэньнем стаўленьня да яго.
Праўда, гэта таксама азначае, што яны ня могуць даваць імунітэт ад крытыкі і «карт-блянш» на хамства і абразы ў дачыненьні да іншых — што я за шмат гадоў проста стаміўся цярпець і без чаго Старшыня не дала рады абысьціся нават у сваім учорашнім лісьце да мяне з інфармацыяй пра прыпыненьне майго сяброўства ў адпаведнасьці з параграфам 14 Статуту.
Як я падкрэсьліваў у сваіх лістах, справа ў нашым выпадку перадусім у тэрміне, які чалавек займае пасаду і які пасьля пэўнага моманту перастае быць прыстойным.
Якая розьніца паміж Івонкай Сурвілай, якая займае пасаду дваццаць сем гадоў, і Аляксандрам Лукашэнкам, які займае пасаду трыццаць гадоў? Як бачым, акрамя «манархічнага» тэрміну на сваёй пасадзе, цягам якога статус пачынае ўспрымацца як прыватная ўласнасьць, іх прынамсі аб’ядноўвае і стаўленьне да апазыцыі.
Крытыка да іншых радных цягам гэтых дваццаці сямі гадоў, як я таксама ўжо пісаў, можа быць перадусім у тым, што ніхто — ані зь цяперашніх радных, ані з тых, хто ўжо адыйшоў — не пажадаў узяць на сябе адказнасьць і хаця б на адну кадэнцыю зьмяніць Івонку Сурвілу. Хоць сярод радных былі і ёсьць людзі, ніяк ня менш дастойныя за яе.
Лукашэнкаўская прапаганда кажа, што немагчыма знайсьці альтэрнатыву Лукашэнку сярод 9,5-мільённай Беларусі. Адначасова з гэтым некаторыя радныя БНР, якія лічуць сябе праціўнікамі Лукашэнкі, у дакладна такіх жа выразах разважаюць пра тое, што Івонцы Сурвіле, нягледзячы на праблемы з здароўем, нібыта ня можа быць альтэрнатывы сярод шматтысячнай беларускай дыяспары і што яна, як некаторымі зь іх было заяўлена публічна, павінна займаць пасаду да сваёй фізычнай сьмерці. Крытыкаў такой пазыцыі гэтыя нібыта дэмакраты і нібыта прыхільнікі ідэалаў 25 сакавіка называюць «інфэкцыяй», што ўжо нагадвае ці то сталінскі, ці то гітлераўскі лексыкон.
Так ці інакш, за апошні час — і тут Івонка Сурвіла альбо аўтар падпісанага ёю ліста зноў піша няпраўду наконт «не спыняў атакі» — я і выбачыўся за рэзкасьць, і шмат разоў прапанаваў сазваніцца, каб усе супярэчнасьці вырашыць у канструктыўнай гутарцы і, галоўнае, пачаць выконваць рашэньні Сэсіі і самой Старшыні. Мы бачылі па сёлетняй Сэсіі, якая адбылася ў сяброўскай атмасфэры, што вочная размова заўсёды лепш, чым узаемнае паліваньне брудам па перапісцы. На жаль, бруд па перапісцы Івонцы Сурвіле ды ейнаму атачэньню аказаўся мілейшым.
Пакуль гэты чалавек займае сваю пасаду й падбухторваецца сваім недобрасумленным атачэньнем, Раду БНР, хутчэй за ўсё чакае далейшая стагнацыя і заняпад, хоць я і жадаю вам, каб цяперашні скандал, адказнасьць за які нясе цяперашняе кіраўніцтва Рады, стаў штуршком для пераасэнсаваньня і зьменаў.
Рада БНР зьяўляецца агульнанацыянальнай гістарычнай каштоўнасьцю ўсіх беларусаў. Вы несяцё адказнасьць перад усім беларускім народам, што я заклікаю вас заўсёды памятаць.
Сёньня раніцай я паведаміў Старшыні Рады БНР аб спыненьні свайго сяброўства ў Радзе БНР у адпаведнасьці з параграфам 12 Статуту Рады БНР.
Шчыра дзякую вам за супрацу.
Чайчыц, ты невероятный!
Источник: ТГК «КрысолOFF»